Новогрудок.НАВАГРУДАК. Ревком 1919-1920. Nowogrodek.Novogrudok.Навагрудчына.Гісторыя.
ГАЛОЎНАЯ Гасцёўня ФОТА Навагрудка План Навагрудка НАВІНЫ раёна Аўтар сайта Gaiba и мир Мае артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка ( 27 артыкулаў )
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта.

Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
   ХІ - ХVIIIст.
Арэітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
    ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Асташына. Гісторыя.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Навагрудскія сайты

Сайт Навагрудскага райвыканкама НовогрудОк.Ёу! Артыкулы па гісторыі Навагрудка>>> Банер майго сайта. Код глядзі <ТУТ>
Спасылку на іншыя навагрудскія сайты глядзі <<ТУТ>>

Памятныя даты




Скрипты часиков
Используются технологии uCoz



Устанаўленне савецкай улады на Навагрудчыне. Дзейнасць рэўкомаў (1919-1920гг.)

(с) Публікацыя: М.Гайба, У.Несцярэнка. У полымі рэвалюцыі // Памяць. Навагрудскі раён - Мінск, 1996. С.241-244.
Пры выкарыстанні - спасылка на аўтара абавязковая!

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года ў Петраградзе перамагло ўзнятае бальшавікамі ўзброенае паўстанне. У ім прымалі ўдзел і ўраджэнцы Наваградчыны: Канстанцін Сямёнавіч Бакуновіч, Аляксандр Паўлавіч Гіль, Антон ДанІлавіч Горбач, Мяфодзій Астапавіч Патоцкі, Георгій Сяргеевіч Шчур. Яны былі маракамі крэйсера «Аўрора».
Пасля петраградскіх падзей на тэрыторыі Расіі хуткімі тэмпамі пачала ўстанаўлівацца савецкая ўлада. А ў заходніх губернях краіны ў гэты час гры- мелі баі першай сусветнай вайны. Лінія фронту падзяліла Наваградскі павет на дзве часткі. Ва ўсходняй дзейнічаў ваенна рэвалюцыйны камітэт, на станцыі Замір'е (цяпер Гарадзея) працаваў Замір'еўскі падрайкам камуністычнай партыі.
Заходняя частка павета разам з Наваградкам была акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У доме, дзе жыў А. Міцкевіч, пасяліўся са сваім штабам генерал 10-ай нямецкай арміі Доўбадзель-Шэфер. Акупанты ўстанавілі ў павеце рэжым дэспатызму і грабяжу. Яны рэквізавалі ў насельніцтва коней, кароў, збожжа. Па загаду ня- мецкіх улад, які быў аддадзены 24.05.1916 г., у сялян адбіраўся ўвесь ураджай, забараняўся ўсялякі продаж прадуктаў земляробства. За парушэнне - штраф да 6 тысяч марак або турэмнае зняволенне да шасці месяцаў.
Усё працаздольнае насельніцтва зганялася на выкананне ваеннаабарончых работ: пракладку чыгункі Любча—Наваельня, будаўніцтва і рамонт мастоў, дарог і г. д. Сяляне супраціўляліся нямецкім уладам пры рэквізіцыях, ухіляліся ад абарончых работ. Пэўныя спадзяванні ўскладваліся на ўтвораную Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі Наваградскага павета былі на адным з яе пасяджэнняў, што адбылося 21 красавіка 1918 г.
Падзеі змяняліся хутка. Пасля капітуляцыі Германіі з боку Савецкай Расіі былі ануляваны ўмовы Брэсцкага міру і на занятую немцамі тэрыторыю ўступіла Чырвоная Армія. 27 снежня 1918 г. у Наваградак увайшоў 152-гі стралковы полк. У гэты час Наваградскі павет уяўляў сабою тэрыторыю, уздоўж і ўпоперак зрытую акопамі, аблытаную дротам, эканамічна знясіленую за гады вайны. Была спалена пятая частка паселішчаў, шчыльнасць насельніцтва зменшылася ў параўнанні з 1911 г. больш чым на 35%.
Пасля адступлення немцаў улада часова перайшла да міліцыі, якая прыня- ла меры для навядзення ў горадзе парадку. 31 снежня 1918 г. прайшлі перавыбары рэўкама, у яго склад былі ўключаны прадстаўнікі заходняй часткі павета. Рэўкам сканцэнтраваў у сва іх руках усю паўнату ўлады ў павеце. Ён займаўся ваеннымі і гаспадарчымі справамі. Была творана надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй. Старшынёй рэўкама быў прызначаны А. К. Залескі. Ён жа ўзначаліў і створаны 5 студзеня 1919 г. павятовы камітэт кампартыі бальшаві-коў Літвьі і Беларусі. Членамі камітэта былі I. Валодзька, В. Назарэнка, П. Лабаноўскі, I. Вінькоў. Па стану на 20 лютага ў павеце працавала шэсць партячэек, налічвалася 36 каму- ністаў і 6 кандыдатаў. Прыхільна была сустрэта працоўнымі вестка аб абвяшчэнні БССР. Сяляне Кашалеўскай воласці нават паслалі прывітальную тэлеграму Часоваму рэва-люцыйнаму ўраду Беларусі. Пасля стварэння органаў улады першачарговае значэнне атрымаў аддзел сацыяльнага забеспячэння рэўкама. Яго патрабаванні павінны бьілі выконвацца ў тэрміновым парадку.
20 студзеня 1919 г. павятовы рэўкам пастанавіў: усім кааператывам, прыватным асобам і грамадскім арганізацыям горада і навакольных вёсак даць да 25 студзеня дакладныя звесткі аб колькасці і месцы знаходжання ўсіх відаў харчовых тавараў і прадметаў жыццёвай неабходнасці, а таксама ўсіх сельскагаспадарчых прылад і машын. Пры гэтым насельніцтва папярэджвалася, што ўсе вінаватыя ў парушэнні паста новы будуць аддадзены пад суд. Былі нацыяналізаваны ўсе прадпрыемствы, узяты на ўлік маёнткі, зроблены ўлік хлеба, уведзена абмежаванне на вываз прадуктаў, складзены спіс насельніцтва павета, вызначана колькасць зямельнай плошчьі для сем'яў. У Гарадзечанскай воласці выканкам пастанавіў ўсю сабраную муку і крупы аддаваць у харчовы аддзел рэўкама, які размяркоўваў гэтыя прадукты па цвёрдых цэнах сярод бяднейшага насельніцтва, а грошы за памол мукі на млынах ішлі на ўтрыманне мельнікаў і на рамонт млыноў.
Лес таксама перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Была забаронена яго самавольная высечка, а дровы, нарыхтаваныя ў час акупацыі, канфіскоўваліся. Яны выдаваліся пагарэльцам і пацярпеўшым ад вайны, а таксама іірадаваліся іншьім жыхарам за нарміраваную плату. На ўсё насельніцтва рэўкам наклаў надзвычайны рэвалюцыйны падатак.
У лютым 1919 г. адкрыўся павятовы з'езд Саветаў. Ён аб'явіў, што ўлада ў горадзе і вёсцьі належыць Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Быў аб'яўлены дэкрэт аб канфіскацыі зямлі ў 48 найбольш багатых уладальнікаў, аб аддзяленні школы ад царквы. На з'ездзе выбралі выканаўчы камітэт з 17 членаў, з іх 14 былі бальшавікамі. Пры рашэнні ўсіх важных задач выканкам папярэдне абмяркоўваў іх у райкаме кампартьіі.
У жыццё гараджан пачалі ўкараняць новыя традыцыі і святы. Так, 23 лютага 1919 г. Наваградак быў упрыгожаны чырвонымі сцягамі і транспарантамі: «Пралетарьіі ўсіх краін, яднайцеся!», «Няхай жыве Чырвоная Ар мія!». У 11 гадзін раніцы на гарадскую плошчу прыйшлі дзве каравульныя ро-ты з духавым аркестрам, атрад ЧК, мі-ліцьія, члены партарганізацыі, савец-кія служачыя, навучэнцы. Адбыўся ўрачысты мітьінг, на якім прынялі рэзалюцыю - прывітанне чырвонаармейцам. Вечарам у рабочым клубе прайшоў мітынг-канцэрт, а ў зале «Варшаўскай» гасцініцы — аматарскі спектакль. У гэты ж дзень было вырашана перайме-наваць вуліцы Базарную і Яўрэйскую адпаведна ў Чырвонаармейскую і Савецкую.
Але нядоўгім аказалася станаўленне новай улады. Правячыя колы Польшчы, маючы намер аднавіць былую Рэч Паспалітую «ад мора да мора» і варожа адносячыся да савецкай улады, сталі на шлях вайны. Ужо вясною 1919 г. пачаліся напады польскіх фарміраванняў на населеныя пункты Наваградскага павета. Супраць іх былі кінуты ўсе наяўныя сілы—дзве каравульныя роты і ўзвод кавалерыі. Камітэт КП(б)ЛіБ паставіў ім задачу: не дапусціць захопу чыгункі Баранавічы — Мінск і пераправы цераз Нёман. Аднак у польскага боку было больш сіл, і пасля некалькіх сутычак наваградскі атрад апынуўся ў акружэнні, не маючы шляхоў для адступлення. 18 красавіка ў Наваградак увайшлі войскі Польшчы.
Жыхары павета зноў апынуліся пад уладай акупацыйных войск - цяпер польскіх. Дэлегацыя сялян Наваградчыны, якая прыбыла ў Мінск у верасні 1919 г., расказала, што ў павеце знішчаны цэлыя вёскі, насельніцтва жыве ў акопах або зямлянках, зусім няма хлеба. У павеце пануюць чорная воспа, тыф, дызентэрыя, ад якіх толькі ў вёсцы Воўкарэзь за адзін дзень памерла 12 чалавек.
Адказам акупантам стала ўзброеная барацьба. Партызанскія атрады дзейнічалі ў Гарадзішчанскай, Наваельненскай і іншых валасцях Наваградчыны. Жыхары мястэчка Ярэмічы паўсталі супраць акупантаў і ўступілі ў адкрытую барацьбу з польскімі салдатамі, якія прыбылі для ўціхамірвання бунту. Многія яго ўдзельнікі былі жорст ка пакараны, а 14 чалавек з ліку кіраўнікоў паўстання белапалякі расстралялі. Сярод іх — М. А. Царук, У. А. Кузьміч, М. В. Курыла, I. С. ВарановІч, П. Р. Сініца, М. А. Бразовіч, В. Ф. Выдзерка, М. К. Выдзерка, В. Б. Тамашэвіч.
19 ліпеня 1920 г. наваградчане сустрэлі Чырвоную Армію. Гэта была Омская стралковая дывізія 16-ай арміі пад камандаваннем В. К. Путны. Непасрэдна ў вызваленні горада прымаў удзел 242-гі полк гэтай дывізіі на чале з С. С. Вастрацовым. Уся ўлада ў павеце перайшла ў рукі ваеннарэвалюцыйнага камітэта, які быў створаны 21 ліпеня. Яго ўзначаліў Лагвіновіч, а пазней - былы беластоцкі рабочы, член бальша- віцкай партыі Станіслаў Адамавіч Мертэнс, у далейшым наркам унутраных спраў БССР, член ЦК КП(б)Б, ЦВК БССР. Намеснікамі старшыні рэўкама былі В. Г. Аблажэй, А. Г. Максіменка. Па ініцыятыве старшыні ВРК у горадзе была створана міліцыя, а 22 жніўня было прынята рашэнне аб вы данні павятовай газеты «Труженник». Адной з асноўных задач рэўкама стаў збор ураджаю, яго ўлік і падрыхтоўка зямлі да сяўбы. Нарыхтоўчы аддзел арганізаваў уборку ўраджаю ў нацыяналізаваных маёнтках, правёў па валасцях развёрстку хлеба для дастаўкі яго ў горад, устанавіў кантроль на млы нах. Былі выдадзены распараджэнні аб мабілізацыі ўсіх коней для заворвання і засеву палёў азімымі, а таксама аб уліку пасяўной плошчы грамадзян.
Загадам рэўкама № 14 ад 11 жніўня 1920 г. прадпісвалася: у мэтах дапамогі сем'ям чырвонаармейцаў і пацярпеўшым ад польскай акупацыі грамадзянам і наогул беднякам у самым тэрміновым парадку арганізаваць заворванне агульнымі сіламі і засяванне іх палёў. Грамадзяне, якія мелі коней, абавязваліся апрацоўваць і засяваць палі тых, у каго іх не было. 3 27 верасня па 4 кастрычніка па загаду рэў кама быў арганізаваны тьідзень ворыва пад назвай «Тыдзень дапамогі селяніну». Вытворчы аддзел рэўкама арганізаваў у горадзе кузню і слясарна-такар- ную майстэрню. Будаўнічы аддзел займаўся капітальным рамонтам гарадской лазні, мастоў на рэчцы Сэрвеч, выдачай матэрыялаў для патрэб савецкіх устаноў. Жыллёвы аддзел рабіў улік памяшканняў і мэблі, пакінутых выехаўшымі грамадзянамі, прыватных кватэр з мэтай іх размеркавання паміж установамі, савецкімі служачымі і грамадзянамі. Аддзел сацыяльнага забеспячэння склаў спісы сем'яў чырвонаармейцаў, а таксама асоб, якія вярнуліся са старой арміі, інвалідаў, дзяцей да шасцігадовага ўзросту.
Аддзел народнай асветы разаслаў анкеты ва ўсе валасныя рэўкамы для атрымання звестак аб наяўнасці школ, вучняў, настаўнікаў, аб месцах, дзе ёсць неабходнасць стварэння новых школ. Было зроблена распараджэнне аб ахове пакінутых у маёнтках кніг і школьных дапаможнікаў. У Наваградку адкрыліся вячэрнія курсы, бібліятэка, Народны дом.
Рэўкам выдаў загад № 40 аб стварэнні ў доме, дзе жыў А. Міцкевіч, музея або бібліятэкі. У нядзелю, 3 жніўня 1920 г., па ініцыятыве Наваградскай арганізацыі РКП(б) быў праведзены першы нядзельнік, у якім прынялі ўдзел камуністы, служачыя рэўкама, члены прафсаюза. Многія жыхары Наваградчыны знаходзіліся ў цэнтры бурлівых падзей не толькі ў сваёй мясцовасці, але і за яе межамі. Актыўнымі ўдзельнікамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны сталі Маісей Міхайлавіч Маўшовіч, Міхаіл Андрэевіч Макулік, Аляксандр Адамавіч Норык, Мікалай Нікіфаравіч Нагорны, Станіслаў Станіслававіч Трусевіч, I. А. Пятровіч (Янка Нёманскі), Сцяпан Сямёнавіч Чэрнік, Міхаіл Паўлавіч Гнілякевіч, Павел Іосіфавіч Сечка, Міхаіл Аляксандравіч Літвінскі, Аляксандр Васільевіч Антончык, Алена Лявонаўна Сосік, Іосіф Фаміч Сосік, Барыс Сцяпанавіч Сокал, Пётр Сямёнавіч Анацка, МІхаіл Паўлавіч Журко і інш. На 26 верасня на Наваградчыне былі прызначаны выбары ў выканкам гарадскога Савета, а на 2 кастрычніка — выбары дэлегатаў на павятовы э'езд Саветаў. Аднак ажыццявіць гэтыя мерапрыемствы не ўдалося. Войскі Польшчы пасля баёў пад Варшавай ізноў пачалі наступленне і 1 кастрычніка 1920 г. у чарговы раз занялі Наваградак.
М. Гайба

Баранавічы ва ўспамінах Музей традыцыйных Беларускiх абярэгаў
История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий
Беларуская электронная бібліятэка
Коллекция словарей и энциклопедий -

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2011.
Используются технологии uCoz